Піламатэрыялы

Пиломатериалы

Мажлівасць вытворчасці ААТ «Светлагорскі ЦКК» дазваляе выпрацоўваць да 40 тысяч м3 абразных піламатэрыялаў хвойных парод драўніны ў год.


Піламатэрыялы хвойных парод (СТБ 1713-2007) вырабляюцца з драўніны хвойнай і яловай. Такая драўніна не мае сасудаў, асяродкавыя прамяні вельмі вузкія і няўзброеным вокам не бачныя, але дзякуючы таму, што позняя драўніна цямнейшая за раннюю, у яе добра відаць гадавыя слаі, што забяспечвае прыгожую тэкстуру зрэзу. ААТ «Светлагорскі ЦКК» выпрацоўвае абразныя дошкі і брусы 4-х сартоў:  1, 2, 3 і 4-га.    


Дрэваапрацоўчая лінія серыі «Giga 02» фірмы «A.COSTA» (Італія) дазваляе вырабляць абразныя дошкі і брусы даўжынёй да 6000 мм, шырынёй ад 90 да 150 мм і таўшчынёй ад 18 да 50 мм.


Сушыльнае абсталяванне фірмы «Secea» (Італія) умяшчае 1200 м3 піламатэрыялу і дазваляе за 5 сутак высушыць апрацаваны піламатэрыял да 15%-най вільготнасці, а за 7 сутак – да 7%. Высушаны да вільготнасці 15% піламатэрыял гатовы да прымянення ў будаўніцтве. Піламатэрыял, высушаны да 7%-най вільготнасці, выкарыстоўваецца ў  сталярнай вытворчасці.


Для зручнай транспарціроўкі піламатэрыялу ААТ «Светлагорскі ЦКК» мае пакавальную лінію з магчымасцю ўпакоўкі гатовых піламатэрыялаў у поліэтыленавую плёнку і перавязкай пластыкавай (поліпрапіленавай) стужкай.


Перавозка піламатэрыялаў ажыццяўляецца аўтатранспартам (фура - 40 м3).


Код ТНВЭД 4407109300