Профільныя навучальныя ўстановы

Обучение

 

 

Персанал ААТ "Светлагорскі ЦКК" (далей - Таварыства) - гэта адзін з самых важных рэсурсаў прадпрыемства, т.я. менавіта ад чалавека залежыць кіраванне машынамі і абсталяваннем, кіраўніцтва вытворчасцю і планаванне. Для эфектыўнай арганізацыі вытворчых працэсаў у Таварыстве выбудавана сістэма работы па павышэнні прафесійнай кваліфікацыі і прыцягненню на работу кандыдатаў, якія адпавядаюць неабходным патрабаванням вакантнага рабочага месца.


Для забяспечвання падтрымання патрэбнага ўзроўню кампетэнтнасці і дасведчанасці персаналу, у Таварыстве праводзіцца навучанне, якое носіць усеагульны характар і ахапляе ўсе ўзроўні персаналу - ад кіраўніцтва да рабочага.


У адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь і стандартам арганізацыі СТП СМЯ 7.1.2-01-2021 "Падрыхтоўка персаналу", кожны работнік прадпрыемства можа павысіць сваю кваліфікацыю, або атрымаць новую прафесію ў працэсе сваёй працоўнай дзейнасці.


Да кіравання вытворчасцю актыўна далучаецца моладзь. Падбор кандыдатаў для прыёму на працу пачынаецца са студэнцкай лаўкі. У час праходжання вытворчай (тэхналагічнай) або пераддыпломнай практыкі, кіраўнікі і спецыялісты Таварыства ажыццяўляюць ацэнку, як тэарэтычных, так і асобасных якасцей студэнтаў. Па выніках праходжання практыкі наймальнік прымае рашэнне выдаць студэнту гарантыйны ліст аб працаўладкаванні.


Цяпер для ўкамплектавання структурных падраздзяленняў Таварыства маладымі рабочымі і спецыялістамі, заключаны дагаворы аб узаемадзеянні з наступнымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь: