Філіялы

філіял «Папяровая фабрыка «Чырвоная Зорка» ААТ «Светлагорскі ЦКК»

Адкрытае акцыянернае таварыства "Папяровая фабрыка "Чырвоная Зорка" рэарганізавана ў форме далучэння да ААТ "Светлагорскі ЦКК".

На прадпрыемстве рэалізаваны інвестыцыйныя праекты па тэхнічным пераўзбраенні, мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў, павелічэнні аб'ёмаў прадукцыі, павышэнні якасці прадукцыі і эканамічнай эфектыўнасці работы фабрыкі. Праведзеная мадэрнізацыя дазволіла прадпрыемству наладзіць вытворчасць прадукцыі еўрапейскага ўзроўню якасці, з высокай дабаўленай вартасцю. На фабрыцы пачалі выпускаць паперу для гафрыравання высокіх марак, двухслаёвы кардон для плоскіх слаёў высокіх марак, а таксама паперу крафт-мяшочную.

 

​​​​​Вытворчыя магутнасці філіяла
 

Дзве папераробныя машыны

36000 т.

Два гофраагрэгаты

18 млн. м3

Лінія па вытворчасці гофраскрынь

3,6 млн. м3
Лінія па вытворчасці мяшкоў 7 млн. штук
   

 

Прадукцыя прадпрыемства сёння паспяхова рэалізуецца як на рынку Рэспублікі Беларусь, так і ў краінах блізкага і далёкага замежжа.

 

Прадукцыя:
 

Папера для гафрыравання

ГОСТ 7377-85, ТУ BY 400004877.031-2016 Код ТН ЗЭД 4805199000

Папера абгортачная

ГОСТ 8273-75 Код ТН ЗЭД 4805910000

Крафт папера мяшочная

ТУ BY 300007961.012-2006 Код ТН ЗЭД 4804219000
Кардон гафрыраваны ТУ BY 300007961.015-2006 Код ТН ЗЭД 4808100000
Скрыні з кардону гафрыраванага ГОСТ 9142-2014, ТО РБ 00280100.007-2000 Код ТН ЗЭД 4819100000
Мяшкі папяровыя ГОСТ 2226-2013 Код ТН ЗЭД 4819300001
Запаўняльнік сотавы ТУ BY 400004877.013-2010 Код ТН ЗЭД 4823908597
Фарба і грунтоўка водна-дысперсійная ТУ BY 300007961.017-2006 Код ТН ЗЭД 3209100009
     

філіял «Лесапілаванне» ААТ «Светлагорскі ЦКК»

Рашэннем наглядальнай рады ААТ «Светлагорскі ЦКК» 7 мая 2018 года быў створаны філіял «Лесапілаванне» ААТ «Светлагорскі ЦКК».

Магчымасці вытворчасці філіяла дазваляюць выпрацоўваць да 40 тысяч м3 абразных піламатэрыялаў хваёвых парод драўніны ў год.

Піламатэрыялы хваёвых парод (СТБ 1713-2007) вырабляюцца з драўніны хвоі і елкі. Дадзеныя драўніны не маюць сасудаў, асяродкавыя прамяні вельмі вузкія і няўзброеным вокам не бачныя, але дзякуючы таму, што позняя драўніна цямней за раннюю, у іх добра прыкметныя гадавыя пласты, што забяспечвае прыгожую тэкстуру спіла. ААТ "Светлагорскі ЦКК" выпрацоўвае абразныя дошкі і брусы 4-х сартоў: 1, 2, 3 і 4-га.

Дрэваапрацоўчая лінія серыі "Giga 02" фірмы "A.COSTA" (Італія) дазваляе вырабляць абразныя дошкі і брусы даўжынёй да 6000 мм, шырынёй ад 90 да 150 мм і таўшчынёй ад 18 да 50 мм.

Сушыльнае абсталяванне фірмы "Secea" (Італія) месціць 1200 м3 піламатэрыялу і дазваляе на працягу 5-ці сутак высушыць апрацаваны піламатэрыял да 15%-най вільготнасці, а за 7 сутак - да 7%. Высушаны да вільготнасці 15% піламатэрыял гатовы да ўжывання ў будаўніцтве, а піламатэрыял, высушаны да 7%-най вільготнасці, да выкарыстання ў сталярнай вытворчасці.

Для зручнасці транспарціроўкі піламатэрыялаў ААТ "Светлагорскі ЦКК" мае ўпаковачную лінію з магчымасцю ўпакоўваць гатовы піламатэрыял у поліэтыленавую плёнку і перавязваць пластыкавай (поліпрапіленавай) стужкай.

Транспарціроўка піламатэрыялаў ажыццяўляецца аўтатранспартам (фура - 40 м3).


Код ТН ЗЭД 4407109300